Белорусский портал в Казахстане

На "Нафтане" ідзе перапрацоўка нафты з РФ, на Мазырскі НПЗ паставак пакуль няма



На "Нафтане" ідзе перапрацоўка нафты з РФ, на Мазырскі НПЗ нафта яшчэ не паступала, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

"Нафта на "Нафтан" паступае, пачалася яе перапрацоўка. З 17.00 4 студзеня на Нафтан паступіла 26,5 тыс. т нафты. Захоўваецца мінімальная загрузка прадпрыемства", - праінфармавалі ў "Белнафтахіме".

Расія з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. У "Белнафтахіме" заявілі, што гатовыя забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку ў аўтамабільным паліве ў поўным аб`ёме.

Экспарт нафтапрадуктаў часова прыпынены. 4 студзеня "Белнафтахім" паведаміў аб дамоўленасці з РФ на пастаўку першай партыі нафты, якая закупляецца па кошце без прэміі, у гэты ж дзень нафта пачала паступаць на "Нафтан".

Звязда, 6 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/110/51174
Текущая дата: 18.11.2024