Белорусский портал в Казахстане

Беларуска-славенскі бізнес-форум пройдзе ў лютым у Любляне



На бізнес-форуме будуць разгледжаны перспектыўныя напрамкі беларуска-славенскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, бягучыя пытанні вядзення бізнесу.

Удзельнікі візіту атрымаюць магчымасць выступіць з прэзентацыяй падчас форуму, а таксама правесці перамовы з прадстаўнікамі славенскіх кампаній і арганізацый, зацікаўленых у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам.

Бізнес-форум арганізуецца БелГПП падчас восьмага пасяджэння міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Звязда, 7 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/110/51196
Текущая дата: 18.11.2024