У цяперашні час рост ВУП айчыннай эканомікі адстае ад прагнозных паказчыкаў, што непасрэдна звязана з нізкім ростам прамысловай вытворчасці.
Золатавалютныя рэзервы краіны з пачатку года павялічыліся на два мільярды долараў, заявіў прэм`ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Савета міністраў, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
"На першае лістапада золатавалютныя рэзервы краіны склалі 9,2 мільярда долараў", - распавёў Румас.
Паводле яго слоў, за восем месяцаў бягучага года рэальныя грашовыя даходы беларусаў павялічыліся на 6,8%. Праўда, пры гэтым не выкананы паказчыкі росту прадукцыйнасці працы і экспарту. У той жа час ад прагнознага задання адстае рост ВУП краіны.
"Відавочна, што гэта абумоўлена адмоўнай дынамікай у ключавых галінах эканомікі. Запавольваюцца тэмпы росту прамысловасці", - звярнуў увагу кіраўнік урада.
Пасля чаго дадаў, што рост прамысловай вытворчасці за дзевяць месяцаў склаў усяго 0,7%, што адразу на 2,9% ніжэй за прагнозны паказчык.
"Пры гэтым толькі на складах арганізацый, падпарадкаваных Мінпраму, знаходзіцца прадукцыі на 127,3% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці. Гэта траціна складскіх запасаў галіны", - канстатаваў прэм`ер.
На яго думку, такая сітуацыя негатыўна адбіваецца на наяўнасці абаротных сродкаў у прадпрыемстваў.
Мінск, 5 лістапада 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/113/50492
Текущая дата: 18.11.2024