Аб гэтыс паведаміў 6 лістапада генеральны дырэктар кампаніі Пётр Пархомчык у час запуску новай фарбавальнай лініі на прадпрыемстве.
ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" да 2025 года інвестуе ў развіццё вытворчасці амаль Br400 млн.
"Сродкі пойдуць на стварэнне вытворчасці гарачых кальцавых загатовак, гібкіх вытворчых ліній. Плюс фарбавальны комплекс на галоўным канвееры. Гэта тры галоўныя аб`екты, на якія спатрэбіцца амаль $200 млн. Завяршэнне работ - у межах 2025 года", - адзначыў Пётр Пархомчык.
Развіццё атрымае не толькі завод у Жодзіне, але і іншыя прадпрыемствы холдынга. У бліжэйшыя тры гады яны атрымаюць інвестыцыі ў аб`ёме каля Br135 млн.
Што датычыцца новай лініі падрыхтоўкі і афарбоўкі дэталей і вузлоў кар`ернай тэхнікі грузападымальнасцю 90-450 т, якую запусцілі сёння, то Пётр Пархомчык упэўнены, што новае абсталяванне дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць прадпрыемства.
Афарбоўку цяпер будуць дапамагаць рабіць робаты. Мадэрнізацыя ўсіх фарбавальных комплексаў на заводзе павінна завяршыцца ў бліжэйшыя 2-3 гады. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга
"БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае амаль 30 працэнтаў сусветнага рынку кар`ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці.
Экспартуе прадукцыю у больш як 80 краін. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар`ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.
6 лістапада 2019, Жодзіна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/113/50512
Текущая дата: 18.11.2024