Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Украіна не маюць межаў



Аб гэтым Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 4 кастрычніка на перагаворах у вузкім складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Нашы краіны сапраўды не маюць межаў. Я перш за ўсё гавару пра людзей", - сказаў украінскі лідар.

Уладзімір Зяленскі пачаў перагаворы са слоў: "Добры дзень, сябры!".

Ва ўступным слове ён перайшоў з рускай на ўкраінскую мову, адзначыўшы, што нават так кіраўнікі дзяржаў разумеюць адзін аднаго.

"Нашы людзі дружныя, ментальна абсалютна блізкія. І я ганаруся, што ў нас такія добрыя адносіны і суседзі", - падкрэсліў Прэзідэнт Украіны.

4 кастрычніка 2019, Жытомір
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/115/50125
Текущая дата: 18.11.2024