Аб гэтым расказаў 9-га кастрычніка на нарадзе старшыня Прэзідыума НАН.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сфармавала па даручэнні ўрада пералік "праектаў будучыні", паведамілі ў прэс-службе Акадэміі навук.
"Праекты будучыні" будуць арыентаваны на новыя вытворчасці, тэхналогіі і тавары, якія адпавядаюць сусветным тэндэнцыям, з улікам развіцця рынкаў збыту. Плануецца, што такія структурныя праекты будуць адначасова інстытутамі развіцця і кропкамі росту эканомікі. Пры рэалізацыі гэтых праектаў будуць выкарыстоўвацца ўсе прагрэсіўныя падыходы: карпаратыўнае кіраванне, энергаэфектыўнасць, экалагічнасць, выкарыстанне новых тэхналогій, а таксама стварэнне новых вытворчасцей.
"Праекты будучыні" будуць рэалізоўвацца з удзелам зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў пры навукова-тэхнічным суправаджэнні НАН.
"Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўжо ўнесла ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях прапановы аб фарміраванні шэрага такіх праектаў", - сказаў Уладзімір Гусакоў.
Сёння на нарадзе абмяркоўвалася рэалізацыя "праекта будучыні" па развіцці электроннай прамысловасці краіны "Новыя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы для электронікі, інавацыйныя экспартна арыентаваныя і імпартазамяшчальныя вырабы мікра-, опта- і ЗВЧ-электронікі грамадзянскага і спецыяльнага прымянення".
Праект будзе грунтавацца на дасягненнях і патэнцыяле арганізацый - удзельніц інавацыйна-прамысловага кластара "Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка".
Удзельнікі выказалі прапановы па канцэпцыі праекта, абмеркавалі яго навуковае забеспячэнне, а таксама дзяржпраграму развіцця гэтай галіны на 2021-2025 гады, прыцягненне інвестыцый для паляпшэння даследчай матэрыяльна-тэхнічнай базы і стварэння новых вытворчасцей.
Інавацыйна-прамысловы кластар "Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка" быў заснаваны ў 2017 годзе намаганнямі арганізацый НАН, Міністэрства прамысловасці, Дзяржкамваенпрама і Міністэрства адукацыі. Мэта стварэння - пашырэнне міждысцыплінарнага супрацоўніцтва, пошук новых галін навуковай і вытворчай дзейнасці.
Цяпер наладжана ўзаемадзеянне арганізацый НАН, ВНУ, прамысловых прадпрыемстваў. Ужо сфармаваны 11 рабочых груп па найбольш актуальных, перш за ўсё для прамысловых прадпрыемстваў, напрамках.
9 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/115/50189
Текущая дата: 18.11.2024