Аб гэтым паведаміў па выніках саміту прэм`ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
"Мы абмеркавалі важны пункт парадку дня - дасягненне канчатковага рашэння па нарматывах размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў - членаў ЕАЭС. Мы зацвердзілі справаздачу аб выкананні бюджэту ЕАЭС за 2018 год, а таксама бюджэт ЕАЭС на 2020 год", - сказаў Нікол Пашынян.
Нікол Пашынян лічыць, што праведзены саміт быў даволі выніковым. Адным з важных мерапрыемстваў, упершыню праведзеных у час саміту ЕАЭС, стаў Еўразійскі эканамічны форум.
Па рашэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета такія форумы стануць рэгулярнымі і ў далейшым будуць праводзіцца краінай, якая старшынствуе ў арганізацыі.
Асобымі гасцямі саміту сталі прэзідэнты Ірана Хасан Раўхані і Малдовы, што мае статус наглядальніка ў ЕАЭС, Ігар Дадон, а таксама прэм`ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун.
Падпісана пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж Сінгапурам і ЕАЭС. Прэзідэнт Ірана быў запрошаны ў сувязі з тым, што ў кастрычніку гэтага года ўступае ў сілу часовае пагадненне аб утварэнні зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Іранам.
Важным вынікам саміту стала падпісанне Канцэпцыі фарміравання агульнага фінансавага рынку ЕАЭС.
"Яго стварэнне будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню, якасці і даступнасці фінансавых паслуг для грамадзян і кампаній, росту эфектыўнасці фінансавага сектара", - адзначыў прэм`ер-міністр Арменіі.
Удзельнікі саміту таксама абмеркавалі магчымасці гарманізацыі заканадаўства краін ЕАЭС у сферы транспарціроўкі і пастаўкі газу. Наступнае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета адбудзецца ў снежні ў Санкт-Пецярбургу.
Перагляд размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж дзяржавамі - адно з найважнейшых пытанняў для Беларусі ў парадку дня. Работа па пераглядзе нарматываў вядзецца з 2017 года, кожная краіна адстойвае найбольш выгадны для сябе варыянт.
Гэтыя пытанні неаднаразова абмяркоўваліся на пасяджэннях Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, Еўразійскага міжурадавага савета і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Аднак пакуль краінам удавалася толькі зблізіць падыходы да вызначэння методыкі разліку нарматываў размеркавання.
Цяпер нарматывы размеркавання сум увазных мытных пошлін устаноўлены ў наступных памерах: Арменія - 1,22 працэнта, Беларусь - 4,56 працэнта, Казахстан - 7,055 працэнта, Кыргызстан - 1,9 працэнта, Расія - 85,265 працэнта. Яны дзейнічаюць да канца гэтага года.
У жніўні 2018 года перастаў дзейнічаць нарматыў для Кыргызстана, устаноўлены ў час яго далучэння да ЕАЭС. Нарматыў для яго вызначаўся без разлікаў, каб эканоміка краіны хутчэй адаптавалася да членства ў саюзе.
Пазней нарматывы для Кыргызстана прадоўжылі да канца 2019 года: да гэтага тэрміну дзяржавы ЕАЭС планавалі выпрацаваць агульныя падыходы. Аднак да гэтага часу краіны не маглі вызначыцца, за які перыяд трэба разлічваць нарматывы размеркавання мытных пошлін. Апошняе абмеркаванне адбылося 9 жніўня на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.
1 кастрычніка 2019, Ерэван
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/116/50051
Текущая дата: 18.11.2024