Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.
Міжнароднае агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі (IRENA) гатова выканаць агляд "Ацэнка гатоўнасці Беларусі да выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі".
Як паведаміў генеральны дырэктар IRENA Франчэска Ла Камера, гэты агляд будзе ўключаны ў рабочую праграму агенцтва на 2020-2021 гады. У ім будзе прааналізаваны патэнцыял Беларусі па далейшым развіцці аднаўляльнай энергетыкі, у тым ліку ў кантэксце аналізу стану і перспектыў выкарыстання іншых відаў паліўна-энергетычных рэсурсаў (нафта, газ, атамная энергія, іншыя).
"Ацэнка тэхналагічных, палітычных, эканамічных і сацыяльных умоў дасць магчымасць вызначыць найбольш важныя мерапрыемствы, неабходныя для падтрымкі развіцця тэхналогій выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Важнае значэнне пры правядзенні агляду будзе мець уключэнне ў гэту работу ўсіх зацікаўленых у сектары аднаўляльнай энергетыкі для падрыхтоўкі разгорнутых рэкамендацый па аптымізацыі бягучага выкарыстання энергетычных рэсурсаў", - адзначылі ў Дзяржстандарце.
У прэс-службе дадалі, што вынікі агляду могуць стаць асновай для прадаўжэння работы з міжнароднымі арганізацыямі для садзейнічання Беларусі ў дасягненні Мэты ўстойлівага развіцця нумар 7 "Забеспячэнне ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх", у тым ліку з прыцягненнем крэдытных і грантавых сродкаў гэтых арганізацый для рэалізацыі інвестпраектаў і праектаў міжнароднай тэхдапамогі.
11 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/118/49745
Текущая дата: 18.11.2024