Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў 6 верасня, размаўляючы з працоўнымі калектывамі будаўнічых арганізацый, якія ўдзельнічаюць ва ўзвядзенні Заходняга абходу Брэста.
"Мая мэта заўсёды і ўсюды - мы павінны ўсё рабіць самі. І нават калі чагосьці некалі не рабілі - трэба навучыцца, тэхналогій дастаткова, - перакананы Аляксандр Лукашэнка. - Таму пакрыху будзем падштурхоўваць вас да таго, каб вы асвойвалі новыя тэхналогіі".
Прэзідэнт адзначыў, што канкурэнцыя ў будаўнічай сферы вельмі сур`ёзная, таму арганізацыям няпроста. "Не заўсёды і ў краіне хапае сродкаў, каб заняць будаўнікоў. Можа, трэба было даўно перапрафіляваць, недзе нешта закрыць, але мне шкада страціць будаўнікоў".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, закрыць будаўнічыя прадпрыемствы вельмі лёгка, але потым зноў разгарнуць іх работу вельмі складана. "Я вас проста агітую на тое, каб мы захавалі будаўнічыя калектывы. І калі не такімі аб`ектамі загрузіць, не жыллём, то недзе, напэўна, крыху і перапрафілявацца, каб блізкія работы выконваць. Але абавязкова захаваць працоўныя калектывы", - падкрэсліў ён.
Калі ў Брэсце пачыналася будаўніцтва Заходняга абходу і іншых знакавых аб`ектаў, Прэзідэнт арыентаваў мясцовую ўладу прыцягваць да работы беларускія прадпрыемствы і кампаніі. З гэтай работай, заявіў Аляксандр Лукашэнка, яны справіліся на сусветным узроўні.
"Вы пабудавалі такія будынкі! Некаторыя заганяюць шкляныя будынкі вышэй за аблокі, а вы зрабілі ўтульна, прыгожа", - адзначыў ён. У цэлым, лічыць кіраўнік дзяржавы, беларускія будаўнікі - вялікія прафесіяналы, а калі якія-небудзь арганізацыі і будтрэсты кульгаюць, то ў гэтым вінаваты начальства і ўласнікі. "Не толькі я станоўча ацэньваю работу нашых спецыялістаў, але і ва ўсім свеце", - сказаў на заканчэнне ён.
6 верасня 2019, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/118/49782
Текущая дата: 18.11.2024