Важнасць культурных сувязей, абменаў паміж Беларуссю і Кітаем падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін 2 верасня на ўрачыстым адкрыцці Дзён культуры Кітая ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
Дыпламат звярнуў увагу, што супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы культуры і турызму становіцца ўсё больш актыўным.
"Напярэдадні 70-й гадавіны заснавання Кітайскай Народнай Рэспублікі, а таксама традыцыйнага Свята сярэдзіны восені я рады зноў сабрацца з беларускімі сябрамі, прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця Дзён культуры Кітая, разам атрымаць асалоду ад знакамітай класічнай пекінскай оперы - спектакля "Военачальніцы сям`і Ян", - сказаў Цуй Цымін.
Сваё майстэрства беларускаму гледачу дэманструюць артысты Кітайскага дзяржаўнага тэатра пекінскай оперы. На думку дыпламата, дружба паміж народамі Кітая і Беларусі становіцца ўсё мацней, усебаковае стратэгічнае партнёрства паднялося на больш высокі ўзровень пры асабістай увазе і падтрымцы лідараў дзвюх дзяржаў.
Ад імя пасольства, Міністэрства культуры і турызму КНР Цуй Цымін падзякаваў прадстаўнікам розных беларускіх ведамстваў за каласальны ўклад у двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Пагадненне аб культурным супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Кітая падпісана ў лістападзе 1992 года, у верасні 2014-га - пагадненне аб стварэнні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, у маі 2015 года - аб узаемным заснаванні культурных цэнтраў.
У маі 2017 года падпісана пагадненне паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах друку, выдавецтва, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітая.
Адным з важных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва з`яўляюцца абменныя Дні культуры. Паміж Беларуссю і Кітаем яны праходзілі ў 2011, 2012, 2015, 2017 гадах.
3 верасня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/119/49614
Текущая дата: 18.11.2024