Найвышэйшы ўзровень канкурэнцыі на ўнутраным рынку ў кандытараў. Суадносіны продажаў айчыннага і імпартнага асартыменту 63 працэнты і 37 працэнтаў адпаведна. Такую статыстыку прывёў у інтэрв`ю часопісу "Экономика Беларуси" старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў.
"Імпартных паставак цукру на беларускі рынак практычна няма. Назіраем рост долі продажаў за 2023 год з 80,5 працэнта да 82 працэнтаў плодаагароднінных кансерваў і сокаў для дзіцячага харчавання ранняга ўзросту, з 56 працэнтаў да 57 працэнтаў нарасцілі ўзровень рэалізацыі каньяку, каньячных напіткаў і брэндзі айчыннай вытворчасці. Гэта толькі першы крок да аднаўлення сегмента рынку - у 2019 годзе доля айчынных каньякоў на ўнутраным рынку дасягала 75 працэнтаў", - адзначыў старшыня канцэрна.
Таксама ўзрасла доля продажаў айчыннага піва - з 79 працэнтаў да 81 працэнта, вінаградных він - з 59 працэнтаў да 61 працэнта, шампанскага і пеністых він - з 86 працэнтаў да 86,5 працэнта, лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў - з 78,5 працэнта да 80 працэнтаў.
28 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
28 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/12/73417
Текущая дата: 23.12.2024