Белорусский портал в Казахстане

Беларуска-іранскі бізнес-форум пройдзе 24 ліпеня ў Мінску



Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Тэгеранскай палатай па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі правядуць 24 ліпеня ў Мінску Беларуска-іранскі бізнес-форум, паведамляе сайт БелГПП.

Праграма бізнес-форуму прадугледжвае пленарную частку, прэзентацыі дзелавога клімату Беларусі і Ірана, а таксама двухбаковыя сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх і іранскіх прадпрыемстваў.

У час форуму будуць разгледжаны перспектывы развіцця беларуска-іранскага дзелавога ўзаемадзеяння. Удзельнікі атрымаюць магчымасць правесці перагаворы з прадстаўнікамі іранскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам у сферах банкаўскай дзейнасці, вытворчасці медыцынскай і фармацэўтычнай прадукцыі, газавага абсталявання, дэталей і абсталявання для халадзільнікаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, будаўнічых матэрыялаў, нафтахімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання і спецый, тэкстыльнай прамысловасці (пастаўкі персідскіх дываноў).

Зарэгістравацца для ўдзелу ў форуме можна да 22 ліпеня.

Звязда, 21 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/123/48846
Текущая дата: 18.11.2024