Белорусский портал в Казахстане

Інвестпраект на Br100 млн плануецца рэалізаваць на Наваполацкім заводзе бялкова-вітамінных канцэнтратаў



Адпаведны ўказ нумар 280 падпісаў 26 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Інвестыцыйны праект на суму Br100 млн плануецца рэалізаваць на базе РУП "Наваполацкі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў".

Прадугледжваецца, што да 1 студзеня 2024 года на базе маёмаснага комплексу РУП "Наваполацкі завод БВК" будуць створаны новыя вытворчасці малатанажнай хіміі і нафтахіміі. Для рэалізацыі праекта будзе падпісаны інвестыцыйны дагавор паміж наваполацкім таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Інтэрсэрвіс" і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.

26 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/123/48962
Текущая дата: 18.11.2024