Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Узбекістан прапрацуюць стварэнне сумеснай вытворчасці самазвалаў



Аб гэтым Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч расказаў у інтэрв’ю праграме «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1».

Леанід Марыніч нагадаў, што рэалізацыя кааперацыйных праектаў і стварэнне новых сумесных вытворчасцей сталі адной з тэм перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Узбекістана, якія прайшлі 8 лютага ў Ташкенце. «Шаўкат Мірамонавіч сказаў: «Давайце арганізоўваць сумесную зборку вашых БелАЗаў, давайце рабіць сумесную зборку МАЗаў», — адзначыў пасол.

Гэтую ініцыятыву падтрымаў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. «Міністр прамысловасці атрымаў задачу аб стварэнні тут сумеснага прадпрыемства па зборцы БелАЗаў. Тая ж задача была пастаўлена перад Мінскім трактарным заводам і МАЗам, — расказаў Леанід Марыніч. — Прыемна заўважыць, што ўзбекскі бок не закрываецца, а сведчыць аб тым, што вытворчая кааперацыя — гэта шлях у будучыню».

Узбекскі бок гатовы не проста арганізаваць буйнавузлавую зборку беларускіх самазвалаў, але і сам вырабляць неабходныя вузлы і дэталі.

«Тут, у нетрах зямлі, практычна ўся табліца Мендзялеева ёсць. Таму яны патрэбны для таго, каб перавозіць руду на перапрацоўчыя прадпрыемствы, дзе будуць атрымліваць рэдказямельныя металы. Таксама мы ведаем, што Узбекістан — лідэр сярод краін у СНД па вытворчасці медзі, здабычы золата ... Менавіта горназдабыўная прамысловасць мае прыярытэт і гэта лакаматыў эканомікі Узбекістана», — дадаў кіраўнік беларускай дыпмісіі.

Звязда, 11 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/13/72578
Текущая дата: 15.11.2024