Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 5-га сакавіка на нарадзе па пытанні ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі.
"Многія эканамічныя пытанні з парадку дня Саюзнай дзяржавы перанесеныя на пляцоўку ЕАЭС, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. — На жаль, працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад, калі ўжо не павярнуўся. Мне дакладваюць пра бар`еры, перашкоды і абмежаванні для нашых суб`ектаў гаспадарання, а адсутнасць канкрэтнай работы па іх ліквідацыі прыкрываецца нейкай лічбавай праблематыкай".
Перад ЕАЭС ставіліся і іншыя важныя мэты, нагадаў Лукашэнка, — гэта стварэнне агульнага рынку і роўных умоў. "Можа быць, неабходна вярнуцца да пакетнага прынцыпу ў вырашэнні вострых пытанняў, а таксама пры ліквідацыі бар`ераў і абмежаванняў? Адказ на гэтае пытанне важны для будучыні еўразійскай інтэграцыі", — сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, ключавым рынкам для Беларусі застаецца рэгіён СНД, дзе добра ведаюць беларускую прадукцыю. "Сюды я дадам Украіну і Грузію, з якімі ў нас вялікі маштаб і аб`ём гандлю і добрыя адносіны", — адзначыў ён.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што важным пытаннем міжнароднага ўзаемадзеяння для Беларусі з`яўляецца ваенна-палітычнае супрацоўніцтва ў рамках АДКБ.
"Калі хочаце, гэта найважнейшы напрамак цяпер, дзе павінны быць сканцэнтраваныя нашы намаганні ў сілу тых тэндэнцый, якія развіваюцца ў ваенна-палітычнай сферы на планеце ў цэлым. Асабліва пасля таго, як абедзве найбуйнейшыя ядзерныя дзяржавы выйшлі з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, — дадаў Лукашэнка. — З улікам сусветных тэндэнцый запатрабаванасць гэтай арганізацыі сумневаў не выклікае. Аднак у цяперашні час паўстала нездаровая сітуацыя ў АДКБ. Вазьміце хаця б звычайнае пытанне — прызначэнне генеральнага сакратара (аб кандыдатуры генсакратара ў АДКБ не могуць дамовіцца ўжо некалькі месяцаў. Папярэдні генеральны сакратар, прадстаўнік Арменіі Юрый Хачатураў быў адкліканы з пасады 2 лістапада 2018 года пасля выстаўлення крымінальнага абвінавачання.)".

Лукашэнка таксама адзначыў, што заходні і ўсходні вектары беларускай знешняй палітыкі павінны ўраўнаважваць адзін аднаго.
"Нам трэба больш актыўна пераадольваць холад блокавага супрацьстаяння прасоўваннем ідэі "інтэграцыі інтэграцый". Унікальнае становішча на стыку ЕАЭС і ЕС абавязанае прыносіць Беларусі карысць. У ідэале заходні і ўсходні вектары беларускай знешняй палітыкі павінны ўраўнаважваць адзін аднаго", — лічыць ён.

Цяпер, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, адбываецца адваротнае — зрухі ў дыялогу з Захадам выклікаюць раздражненне ў Маскве і наадварот.
"Да балансу мы прыйдзем толькі тады, калі рынак ЕС для нас ператворыцца ў рэальную альтэрнатыву расійскаму не на паперы, а на справе, па канкрэтных выніках", — заявіў Лукашэнка.
"Да балансу мы прыйдзем толькі тады, калі рынак ЕС для нас ператворыцца ў рэальную альтэрнатыву расійскаму не на паперы, а на справе, па канкрэтных выніках", — заявіў Лукашэнка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2019
Мінск, 5 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/134/47036
Текущая дата: 19.11.2024