Белорусский портал в Казахстане

Эканамічны форум СНД па лічбавай эканоміцы пройдзе ў Маскве 15 сакавіка



Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

Міжнародны эканамічны форум дзяржаў - удзельніц Садружнасці "СНД: лічбавая эканоміка - платформа інтэграцыі" пройдзе 15 сакавіка ў Маскве ў Цэнтры міжнароднага гандлю пры падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД.

"Форум з`яўляецца аўтарытэтнай штогадовай пляцоўкай для адкрытага дыялогу прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў першых асоб краін СНД з магчымасцю прыняцця ўзважаных рашэнняў, лепшага разумення інтарэсаў адзін аднаго, станаўлення доўгатэрміновых партнёрскіх адносін, атрымання зваротнай сувязі і планавання далейшых крокаў па эфектыўным развіцці эканомікі краін СНД", - адзначылі арганізатары.

У праграме форуму - пленарнае пасяджэнне з выступленнем ключавых экспертаў, выстаўка, прэзентацыя новых перспектыўных праектаў, падпісанне партнёрскіх пагадненняў і дзелавыя сустрэчы, а таксама цырымонія ўзнагароджання ганаровым знакам "Лідар бізнесу СНД". Будуць арганізаваны галіновыя і тэматычныя секцыі: "Лічбавізацыя аграпрамысловага комплексу - патрабаванне новага часу", "Энергетычная бяспека ў рамках лічбавай эканомікі", "СНД як лічбавая платформа", "Лічбавая эканоміка ў турызме "СНД + Свет", "Маркіроўка лякарстваў і прасочвальнасць тавараперамяшчэння ў РФ, СНД, ЕАЭС", "Падрыхтоўка кадраў ва ўмовах лічбавай эканомікі", "Лічбавая платформа інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД".

У форуме прымуць удзел члены Эканамічнага савета СНД, прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, рэальнага сектара эканомікі, гандлёва-прамысловых палат, галіновых аб`яднанняў, банкаўскіх супольнасцей, IT-кампаній. Форум пройдзе адначасова з чарговым пасяджэннем Эканамічнага савета СНД.

11 сакавіка 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/134/47165
Текущая дата: 19.11.2024