Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў 11 лютага на справаздачна-выбарнай канферэнцыі Усеізраільскага аб`яднання выхадцаў з Беларусі ў горадзе Нетанія, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Ізраілі.
"Уладзімір Скварцоў у сваім выступленні падвёў вынікі двухбаковага супрацоўніцтва ў мінулым годзе. Адзначана пазітыўная дынаміка ўзаемнага гандлю, агульныя аб`ёмы якога за год перасягнулі планку ў памеры $200 млн, а таксама паспяховая інвестыцыйная кааперацыя перш за ўсё ў сферах інфармацыйных тэхналогій і аграпрамысловага комплексу", - расказалі ў пасольстве.
Паводле слоў Уладзіміра Скварцова, сярод кульмінацыйных падзей двухбаковага парадку дня 2018 года былі шостае пасяджэнне сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, тры візіты па парламенцкай лініі, чарговыя раўнды двухбаковых палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў і консульскіх кансультацый.
"Прадстаўнічая ізраільская дэлегацыя, якая ўключала членаў урада і Кнесета, прыняла ўдзел у мерапрыемствах у нашай краіне, прысвечаных 75-годдзю знішчэння Мінскага гета. Акрамя таго, шэраг сумесных акцый у Ізраілі быў рэалізаваны дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню арганізацыі з беларускім зямляцтвам", - сказаў ён.
Што датычыцца планаў супрацоўніцтва на бліжэйшы перыяд і маючых адбыцца знамянальных падзей, то пасол запрасіў прадстаўнікоў дыяспары наведаць мясціны свайго нараджэння ў Беларусі, прымеркаваўшы прыезд да II Еўрапейскіх гульняў у чэрвені, а таксама ўрачыстасцей, прысвечаных 75-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у пачатку ліпеня.
Развіваць узаемадзеянне пры падрыхтоўцы і правядзенні культурна-інфармацыйных мерапрыемстваў да гэтай памятнай даты прапанавалі ў сваю чаргу старшыні рэгіянальных аддзяленняў Усеізраільскага аб`яднання выхадцаў з Беларусі.
11 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/135/46829
Текущая дата: 19.11.2024