Аб гэтвм паведаміў намеснік старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіл Касько 12 снежня на дзелавым форуме шведскага канцэрна IKEA ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".
Як паведаміла прэс-служба канцэрна, Касько адзначыў, што ў беларускіх вытворцаў ужо ёсць добры досвед супрацоўніцтва з IKEA. Пад замову гэтай кампаніі айчынныя мэблевыя прадпрыемствы вырабляюць шырокі асартымент прадукцыі, якая рэалізуецца ў сетцы магазінаў IKEA. "Характэрна, што замоў становіцца ўсё больш", — заўважыў намеснік старшыні "Беллеспаперапрама".
Паводле яго слоў, мэблевы бізнес у Беларусі дынамічна развіваецца. Гэтаму шмат садзейнічала мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых заводаў, якія на новым высокатэхналагічным абсталяванні пачалі выпускаць неабходны асартымент прадукцыі для мэблевай вытворчасці: драўняна-стружкавыя пліты, пліты МДФ, фанеру і іншыя матэрыялы.
Колькасць вытворцаў мэблі ў краіне за апошнія тры гады павялічылася больш як удвая — з 600 да 1.294. Актыўна ствараюцца новыя беларускія і замежныя прадпрыемствы, пашыраюць і мадэрнізуюць вытворчасць дзейсныя.
Згодна з прагнозамі, у 2018 годзе аб`ём вытворчасці мэблі ў Беларусі складзе прыкладна 612 млн долараў ЗША — на 60,6% больш, чым пяць гадоў таму.
Сёння больш за 80% вырабленай у Беларусі мэблі экспартуецца. У 2013 годзе за мяжу пастаўлялася толькі 50% вырабленай мэблі. Асноўныя рынкі збыту — Расія (50%), Польшча (10%) і Казахстан (7,8%). Планамерна павялічваюцца адгрузкі мэблі ў краіны Еўрапейскага саюза.
У структуры экспарту прадукцыі лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці мэбля складае больш за 30%. За студзень—кастрычнік 2018 года на знешнія рынкі з Беларусі пастаўлена мэблі на 428,2 млн долараў, што на 20% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе прэс-служба канцэрна.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2018
Мінск, 13 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/139/45989
Текущая дата: 18.11.2024