На II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана заключана звыш 20 кантрактаў і пагадненняў на $80 млн.
Паводле слоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Узбекістане Леаніда Марыніча, найбольш актуальныя пытанні для Узбекістана — гэта адукацыя, медыцына і прамысловая кааперацыя. А вось супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сельскай гаспадарцы толькі-толькі набірае тэмпы.
«Ідзе размова аб прамысловай кааперацыі, стварэнні сумесных вытворчасцей і праектаў ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі, — сказаў Леанід Марыніч. — Сёння ўзбекскі народ добра ўспрымае нашу харчовую групу тавараў. У нас наладжана прамысловая кааперацыя, кааперацыя ў тэкстыльнай галіне».
Развіваюцца адносіны паміж краінамі і ў сферы адукацыі. Калі пяць гадоў таму ў Беларусі атрымлівалі адукацыю 14 грамадзян Узбекістана, то сёння на сумесных факультэтах навучаецца 5 тыс. студэнтаў.
Звязда, 7 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/14/72482
Текущая дата: 15.11.2024