Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава з нацыянальным святам — Днём незалежнасці.
"За мінулыя дзесяцігоддзі, абапіраючыся на гістарычныя повязі дружбы, нашы краіны значна прасунуліся па шляху развіцця ўсяго комплексу двухбаковых адносін, наладзілі эфектыўнае ўзаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных структур", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Беларускі кіраўнік "упэўнены, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Кыргызстан прадоўжаць нарошчваць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, пашыраць палітычны, эканамічны і культурны дыялог у інтарэсах народаў абедзвюх краін".
Лукашэнка пажадаў афіцыйнаму лідару Кыргызстана "моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а кыргызскаму народу — шчасця і працвітання".
БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2018
Мінск, 31 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/146/44728
Текущая дата: 18.11.2024