Пра гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
Пастановай Савета міністраў ад 28 жніўня 2018 года № 620 зніжаны экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза,
Згодна з дакументам, стаўка экспартнай пошліны складзе: на сырую нафту — 130 долараў за 1 т (раней — 135,4); на прамагонны бензін — 71,5 долара за 1 т (раней — 74,4); на таварныя бензіны — 39 за 1 т (раней — 40,6). Такія ж стаўкі ўстаноўлены на лёгкія, сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя маслы.
Раней стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з нафты, былі зніжаны 1 жніўня.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2018
Мінск, 1 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/146/44766
Текущая дата: 18.11.2024