Аб гэтым заявіў пасол РК Ермухамет Ертысбаеў 4 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"У нас няма агульнай мяжы. Калі б яна была, мы б даўно вырашылі гэтую праблему з пастаўкамі нафты ў Беларусь. Але паміж намі ляжыць велічэзная расійская тэрыторыя, — сказаў ён. — Мы гатовыя хоць заўтра, але як трапіць у гэтую трубу і давесці да вашага НПЗ? Нашы нафтавікі даўно гатовыя пастаўляць, але кажуць, што зайсці сюды проста не могуць".
"У вас два буйныя нафтаперапрацоўчыя заводы. Але, наколькі мне вядома, у вас завязка цалкам толькі на Расійскую Федэрацыю. І гэта тэма шматлікіх спрэчак, якія ўзнікаюць наверсе, хто каму вінен", — адзначыў Ертысбаеў.
БелаПАН, 5 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/146/44848
Текущая дата: 18.11.2024