Аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
20—29 жніўня група пад кіраўніцтвам намесніка міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса наведвае Пекін і Шанхай для ўдзелу ў семінары для дзяржаўных служачых высокага ўзроўню па вывучэнні вопыту эканамічнага развіцця і сучасных рэформаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Семінар арганізаваны Міністэрствам камерцыі КНР.
У Пекіне група абмяркуе пытанні рэгулявання фінансавага рынку і развіцця сучаснай фінансавай сістэмы Кітая ў Міністэрстве фінансаў КНР, даведаецца пра сістэму сацыяльнага забеспячэння Кітая ў межах семінараў у Міністэрстве працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, а таксама азнаёміцца з дзейнасцю найбуйнейшых кітайскіх карпарацый "Кітайская турыстычная група" і "Алібаба Груп".
Прадстаўнікі Беларусі наведаюць Шанхайскую свабодную эканамічную зону для даследавання кітайскага досведу ў сферы інвестыцый. Запланавана таксама вывучэнне галіны гарадскога будаўніцтва і архітэктуры Кітая.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2018
Мінск, 22 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/147/44599
Текущая дата: 18.11.2024