27-га ліпеня адбылася цырымонія закладкі першага каменя. Памятную капсулу з пасланнем будучым пакаленням заклалі намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і старшыня праўлення карпарацыі CITIC Group Чан Чжэньмін.
Будаўніцтва па праекце "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады" Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) пачалося ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.
"Праз тры гады на гэтым месцы будзе экспартна арыентаванае і імпартазамяшчальнае прадпрыемства, якое дасць магчымасць задаволіць патрэбнасць жывёлагадоўлі ў незаменных амінакіслотах і забяспечыць экспартны патэнцыял", - сказаў Міхаіл Русы.
Гэты праект ініцыяваны ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" з мэтай арганізацыі глыбокай перапрацоўкі збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот (лізін, трыптафан, трэанін) для вытворчасці і выхаду на мясцовы і экспартны рынкі высокапрадукцыйных, высокатэхналагічных, збалансаваных кармоў і кармавых дабавак.
Агульныя інвестыцыйныя затраты на праект складаюць $733 млн. У тым ліку Эксімбанк Кітая выдзеліў крэдыт на суму 4 млрд 290 млн кітайскіх юаняў. Акрамя таго, праект будзе фінансавацца за кошт камерцыйнага крэдыту на $50 млн (абаротныя сродкі), а таксама сродкаў акцыянераў на $35 млн.
У лік аб`ектаў будаўніцтва ўваходзяць прадпрыемствы па вытворчасці незаменных амінакіслот. Яны разлічаны на перапрацоўку 250 тыс. т зерня пшаніцы/трыцікале ў год з атрыманнем 64,7 тыс. т лізіну, 5,9 тыс. т L-трэаніну, 1,3 тыс. т L-трыптафану, 23 тыс. т глютэну, 99 тыс. т лізіназмяшчальных кармоў, 15 тыс. т сульфату амонію крышталічнага і 10 тыс. т сульфату амонію вадкага.
Комплекс ачысткі і захоўвання збожжа разлічаны на 450 тыс. т. Плануецца вырабляць камбікармоў больш за 500 тыс. т у год.
Таксама будзе пабудавана аўтапрадпрыемства, прызначанае для арганізацыі перавозак і правядзення комплексу работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце аўтатранспарту аграпрамысловага комплексу.
Прадугледжваецца будаўніцтва цеплаэлектрастанцыі з адначасовай выпрацоўкай электраэнергіі 25 МВт і цяпла для падачы 250 т/гадз пары пры ціску 10 бар.
Электрычная і цеплавая энергія будуць накіраваны ў тэхналагічны працэс вытворчасці лізіну, трыптафану і трэаніну, камбікорму.
Палівам для цеплаэлектрастанцыі будзе прыродны газ. Таксама для электразабеспячэння аграпрамысловага комплексу прадугледжваецца будаўніцтва двухтрансфарматарнай падстанцыі 110/10 кВ.
Прадукцыя будзе выкарыстоўвацца як для ўласнай вытворчасці, так і пастаўляцца на рынкі Расіі, Украіны, краін ЕС, Кітая.
Экспартна арыентаваны і імпартазамяшчальны высокатэхналагічны інвестыцыйны праект рэалізуецца ў адпаведнасці з указам ад 8 жнiўня 2016 года нумар 300 на ўчастку плошчай 160,05 га ў раёне в.Уборкі Дукорскага сельсавета Пухавіцкага раёна.
27 ліпеня 2018, Пухавіцкі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/148/44322
Текущая дата: 18.11.2024