Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 ліпеня на сустрэчы са старшынёй праўлення кітайскай карпарацыі CITIC Group Чан Чжэньмінам.
"Я перш за ўсё хачу вас павіншаваць з вялікім поспехам - вы вядучая кампанія ў свеце. Я шчыра зайздрошчу Кітайскай Народнай Рэспубліцы, што яна валодае такімі кампаніямі. Быў бы вельмі вам удзячны, калі б вы падказалі нам, якім чынам на аснове дзяржаўнай уласнасці стварыць такую кампанію ў Беларусі. Няхай не такую велізарную, але на такіх жа прынцыпах, як функцыянуе ваша кампанія", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Звяртаючыся да адказных за гэтыя пытанні службовых асоб краіны, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пара пачынаць работу ў гэтым напрамку. "Нідзе ніколі не ўтойваў, ні ў вас у Кітайскай Народнай Рэспубліцы на перагаворах з маім сябрам Сі Цзіньпінам, ні тут у Беларусі, ні ў Расіі, ні ў Амерыцы, што з найвялікшым задавальненнем стаўлюся да вас і вашай кампаніі. Я проста горды, гавару гэта ад імя беларускага народа, што мы супрацоўнічаем з такой вялікай кампаніяй", - заявіў Прэзідэнт.
CITIC Group ужо рэалізавала ў Беларусі некалькі праектаў. "Няхай маштабы гэтых праектаў - не маштабы вашай кампаніі, але гэта пачатак. Я вам удзячны за тое, што вы дапамаглі стварыць у нас у Беларусі ўпершыню за нашу незалежную гісторыю аўтамабільны завод. Наколькі я інфармаваны, там справы ідуць нядрэнна. Думаю, калі мы з вамі падключымся, яны будуць яшчэ лепшыя", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама падзякаваў CITIC Group за дапамогу ў мадэрнізацыі беларускіх цэментных заводаў і Аршанскага льнокамбіната. Цяпер кітайская карпарацыя пачынае рэалізацыю ў Беларусі інавацыйнага праекта - арганізацыю высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла. Менавіта для гэтага і прыехаў у Мінск старшыня праўлення кітайскай карпарацыі Чан Чжэньмінь.
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ўважліва сачыў за яго візітам і пачаткам будаўніцтва камбіната. "Гэта не толькі на мяне, але і на ўвесь беларускі народ зрабіла сур`ёзнае ўражанне, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Прыемна, што сыравіна беларуская, а рынак сусветны. Добра, што вы інвестуеце ў стварэнне гэтага камбіната".
Кіраўнік дзяржавы вітаў зацікаўленасць кітайскага боку ў вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў на тэрыторыі Беларусі для іх далейшай пастаўкі на рынак КНР.
"Я вам гарантую, што ў адпаведнасці з нашай дамоўленасцю мы вельмі хутка вызначымся са структурай такога прадпрыемства, або арганізацыі, ці ж сістэмы, якая будзе займацца вытворчасцю, пастаўкамі і рэалізацыяй прадукцыі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Мы гатовы з вамі пайсці на сумесную работу, каб стварыць такое прадпрыемства ў Беларусі. У нас для гэтага ўсё ёсць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт запэўніў кіраўніка праўлення CITIC Group, што інвестыцыі карпарацыі ў беларускую эканоміку дадуць свае вынікі.
"Вы за тое, што прыйшлі ў Беларусь, можаце не трывожыцца. Ваша якасная, адказная работа па дагаворы - гэта поўная гарантыя маёй падтрымкі дзейнасці тут у Беларусі. Вы на гэта заўсёды можаце разлічваць, - сказаў беларускі лідар. - Я вам гэта гавару ад душы, і я буду так рабіць. Я вам гарантую поўную бяспеку вашых інвестыцый і дзеянняў у Рэспубліцы Беларусь".
У сваю чаргу Чан Чжэньмінь падзякаваў Прэзідэнту за магчымасць сустрэцца і запэўніў, што яго кампанія выканае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы.
"Мы бачым нашу задачу ва ўвасабленні ў жыццё тых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў, - адзначыў ён. - Што датычыцца рэалізацыі вельмі значнага для Беларусі праекта па стварэнні высокатэхналагічнага аграпрамысловага комплексу, мы абавязкова прыкладзём максімальныя намаганні для своечасовага і якаснага выканання нашых работ".
Візіт дэлегацыі CITIC Group у Беларусь праходзіў 26-29 ліпеня. У Пухавіцкім раёне 27 ліпеня далі старт будаўніцтву па праекце "Арганізацыя высокатэхналагічнай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады", які будзе рэалізаваны з удзелам CITIC.
Гэты праект рэалізуецца ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта і прадугледжвае будаўніцтва комплексаў па вытворчасці лізіну і трыптафану, сушкі і захоўвання збожжа, маслаэкстракцыйнага і камбікормавага заводаў, стварэнне аўтатранспартнага прадпрыемства і сыравіннай базы.
У склад карпарацыі CITIC Group уваходзяць больш за 40 даччыных кампаній і банкаў (у тым ліку CITIC Construction, якая мае прадстаўніцтва ў Беларусі), якія працуюць у Кітаі і за мяжой, напрыклад, у ЗША, Канадзе, Аўстраліі. Асноўныя напрамкі дзейнасці кампаніі - фінансавы (80 працэнтаў), нерухомая маёмасць і будаўніцтва, асваенне прыродных рэсурсаў, інфармацыйныя тэхналогіі, прамысловасць, гандаль і паслугі.
Па выніках 2017 года агульны аб`ём актываў CITIC Group склаў каля $959 млрд, выручка - $57 млрд, чысты прыбытак - $5,6 млрд. У карпарацыі працуюць больш як 130 тыс. супрацоўнікаў.
30 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/148/44347
Текущая дата: 18.11.2024