Белорусский портал в Казахстане

МЗС: Беларусь канструктыўна супрацоўнічае з Іранам, але бартарнага праекта па нафце ў рабоце няма



Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз, каментуючы па просьбе інфармацыю ў некаторых СМІ аб нібыта існуючай дамоўленасці паміж Беларуссю і Іранам аб абмене нафты на тэхніку і абсталяванне.

Беларусь канструктыўна ўзаемадзейнічае з Іранам па многіх напрамках, але бартарнага праекта па нафце ў рабоце няма.

"У Беларусі добрыя, канструктыўныя адносіны з Ісламскай Рэспублікай Іран, мы паспяхова супрацоўнічаем па шэрагу напрамкаў, аднак сярод іх няма абазначанага праекта па бартары нафты ў абмен на абсталяванне", - заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

2 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/148/44423
Текущая дата: 18.11.2024