Белорусский портал в Казахстане

"БЕЛДЖЫ" плануе ўвайсці ў пяцёрку лідараў па продажах аўтамабіляў у Беларусі



Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара прадпрыемства Кірыл Шаламіцкі.

СЗАТ "БЕЛДЖЫ" плануе ўвайсці ў пяцёрку лідараў па продажах аўтамабіляў у Беларусі.

"З адной мадэллю ў некалькіх даступных камплектацыях мы ўвайшлі ў дзясятку прадаўцоў аўтамабіляў у Беларусі. Гэта Geely ATLAS. Ставім задачу ўвайсці ў пяцёрку", - сказаў Кірыл Шаламіцкі.

Гэта будзе магчыма ў выніку серыйнага вываду на рынак яшчэ дзвюх мадэлей - Emgrand X7 і Emgrand, што запланавана на восень. Паводле слоў намесніка дырэктара, продажы аўтамабіляў радуюць, склад амаль пусты.

"Усё, што вырабляецца, прадаецца. Адгружаем аўтамабілі дзень у дзень. На Расію адгрузкі ідуць бесперапынна", - адзначыў ён.

Выраблена і прададзена 3 тыс. аўтамабіляў: 2 тыс. у Расію, 1 тыс. - на беларускі рынак. У Расію ў гэтым годзе плануецца паставіць яшчэ 8-10 тыс. аўто.
_____________________________________________

Беларуска-кітайскае СЗАТ "БЕЛДЖЫ", якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, створана ў 2011 годзе. У лютым 2013-га на прадпрыемстве сабраны першы аўтамабіль.

20 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/149/44252
Текущая дата: 18.11.2024