Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі на 1 чэрвеня склаў 0,5%, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У параўнанні з 1 чэрвеня 2017 года паказчык знізіўся на 0,4 працэнтнага пункта.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,6%, у Гродзенскай — 0,5%, у Мінскай вобласці — 0,4%, у Мінску — 0,2%.
На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 чэрвеня 2018 года знаходзілася 19,8 тыс. чалавек, што на 47,1% менш, чым на аналагічную дату мінулага года.
Наймальнікамі на 1 чэрвеня заяўленыя звесткі аб наяўнасці 69,9 тыс. вольных працоўных месцаў, што на 39,6% больш, чым на 1 чэрвеня 2017 года. Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 64% ад агульнай колькасці вакансій супраць 54,5% год таму.
Каэфіцыент напружанасці на рынку працы на 1 чэрвеня склаў 0,3 беспрацоўнага на адну вакансію (на 1 чэрвеня 2017 года — 0,7).
У студзені—маі па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнуліся 82,8 тыс. чалавек, з іх пастаўленыя на ўлік у якасці беспрацоўных 53,8 тыс.
У межах падпраграмы "Садзейнічанне занятасці насельніцтва" дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва ў студзені—маі: на створаныя працоўныя месцы і існыя вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці на пастаянную працу ўладкаваныя 55 тыс. чалавек, або 66,4% ад тых, хто звярнуўся па садзейнічанне ў працаўладкаванні, з іх 38,8 тыс. беспрацоўных; на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіраваныя 3.257 чалавек; у аплачваных грамадскіх работах пры садзейнічанні службы занятасці ўзялі ўдзел 16,7 тыс. чалавек; на новае месца жыхарства і працы пераселеныя 64 сям`і беспрацоўных.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 12 чэрвеня 2018
Мінск, 12 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/151/43808
Текущая дата: 18.11.2024