Апошні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі мянялася 14 лютага гэтага года — была зніжаная з 11 да 10,5% гадавых.
27 чэрвеня стаўка рэфінансавання ў Беларусі будзе зніжаная з 10,5 да 10% гадавых, што з`яўляецца мінімумам гэтага паказчыка для краіны за апошнія дзесяць гадоў. Рашэнне прыняло 20 чэрвеня праўленне Нацыянальнага банка на штоквартальным пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.
Тлумачачы рашэнне аб чарговым зніжэнні стаўкі, прэс-служба Нацбанка адзначыла, што гадавая інфляцыя запавольваецца. Прагноз развіцця сітуацыі ў эканоміцы, у знешнім гандлі, на валютным і дэпазітным рынках паказвае, што грашова-крэдытныя ўмовы, якія фармуюцца, забяспечаць знаходжанне інфляцыі ў межах мэтавых параметраў.
Тлумачачы рашэнне аб чарговым зніжэнні стаўкі, прэс-служба Нацбанка адзначыла, што гадавая інфляцыя запавольваецца. Прагноз развіцця сітуацыі ў эканоміцы, у знешнім гандлі, на валютным і дэпазітным рынках паказвае, што грашова-крэдытныя ўмовы, якія фармуюцца, забяспечаць знаходжанне інфляцыі ў межах мэтавых параметраў.
У маі 2018 года прырост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэнні склаў 4,4% пры 5% у красавіку. Гадавая базавая інфляцыя запаволілася да 2,9% (3,1% у красавіку 2018 года), у тым ліку з прычыны ўмацавання беларускага рубля адносна кошыка замежных валют.
Згодна са звесткамі Нацбанка, у другой палове 2018 года чакаецца некаторы рост інфляцыі з улікам больш слабага дэзынфляцыйнага ўплыву ўнутранай эканомікі, а таксама магчымага павелічэння рэгуляваных цэн. Фармаванне курсу беларускага рубля блізу раўнаважнага ўзроўню не будзе рабіць націск на цэны. Манетарныя ўмовы захаваюцца блізкімі да нейтральных і працягнуць забяспечваць дасягненне мэты цэнавай стабільнасці. Чакаецца, што паводле вынікаў 2018 года інфляцыя складзецца прыблізна ў 5,5%.
Уздзеянне ўнутранага попыту на дынаміку цэн у сярэднетэрміновай перспектыве ацэньваецца як умеранае. Стрымліванню інфляцыі ў сярэднетэрміновай перспектыве будзе спрыяць паступовае зніжэнне інфляцыйных чаканняў, што адбываецца пад уплывам наяўнай умеранай дынамікі спажывецкіх цэн і арыентацыі грашова-крэдытнай палітыкі на падтрыманне цэнавай стабільнасці.
Як адзначаюць у Нацбанку, з боку грашовай прапановы праінфляцыйныя рызыкі ацэньваюцца на нізкім узроўні. Пасля чаканага паскарэння ў пачатку года прырост сярэдняй шырокай грашовай масы паступова вяртаецца ў мэтавы дыяпазон 9—12%, у маі 2018 года гэты паказчык склаў 12,3% у гадавым выражэнні. Нацыянальны банк працягне фармаваць умовы, якія падтрымаюць гатоўнасць насельніцтва захоўваць зберажэнні ў беларускіх рублях, што таксама будзе садзейнічаць замацаванню інфляцыі на мэтавым узроўні.
Раней у Нацбанку прагназавалі, што стаўка рэфінансавання да канца гэтага года можа знізіцца да 9,5—10,5% гадавых.
Наступнае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка па грашова-крэдытнай палітыцы плануецца 19 верасня 2018 года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2018
Мінск, 20 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/151/43926
Текущая дата: 18.11.2024