Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
5 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў Літвы прайшла сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Дарусам Скусявічусам,
"Падчас перамоў адбылося прынцыповае абмеркаванне ўзнятых Літвой пытанняў у сувязі з будаўніцтвам АЭС у Беларусі. Разам з канстатацыяй шэрагу істотных рознагалоссяў у ацэнках беларускага і літоўскага бакоў, намеснікам міністра замежных спраў Беларусі была даведзеная інфармацыя аб прыняцці неабходных мер па арганізацыі бяспекі падчас будаўніцтва і будучай эксплуатацыі БелАЭС, выкананні міжнародных абавязацельстваў і адпаведным узаемадзеянні Беларусі з профільнымі міжнароднымі арганізацыямі, уключаючы супрацоўніцтва з МАГАТЭ, а таксама аб завяршэнні ў цяперашні час працэсу разгляду вынікаў стрэс-тэстаў БелАЭС падчас партнёрскай праверкі, якая праводзіцца ў адпаведнасці з добраахвотна ўзятымі Беларуссю абавязацельствамі і паводле ўзгодненаму з Еўрапейскай камісіяй алгарытму", — гаворыцца ў паведамленні.
Адбылося таксама абмеркаванне стану спраў і перспектыў развіцця ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам. У гэтым кантэксце прайшла дыскусія па пытаннях правоў чалавека.
У межах абмеркавання беларуска-літоўскіх адносін бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у падтрыманні высокага ўзроўню эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку падкрэсліўшы важнасць рэгулярнага правядзення беларуска-літоўскіх эканамічных форумаў. 14-ты форум пройдзе ў Віцебску 7—8 чэрвеня.
Літоўскі бок не раз падымаў пытанне аб небяспечнасці Беларускай АЭС. У верасні 2017 года літоўскі ўрад прыняў пастанову, скіраваную на абарону ад БелАЭС, "якая ўяўляе пагрозу нацбяспецы, атачэнню і грамадству Літвы". Дакумент прадугледжвае шэраг мер, скіраваных на тое, каб пасля запуску АЭС у Літву не магла трапіць беларуская электраэнергія, за выключэннем той, якая неабходная для забеспячэння надзейнасці энергетычнай сістэмы краіны.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 чэрвеня 2018
Мінск, 5 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/152/43708
Текущая дата: 18.11.2024