Белорусский портал в Казахстане

Адносіны Беларусі з Кітаем дасягнулі апераджальнага развіцця



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 красавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

"Апошнім часам адносіны з КНР дасягнулі апераджальнага развіцця. З 2016 года ўстаноўлены ўзровень адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Нашы сувязі дынамічна пашыраюцца і па колькасці, і па якасці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь з`яўляецца актыўным і раўнапраўным удзельнікам ініцыятывы кітайскага лідара Сі Цзіньпіна "Адзін пояс і адзін шлях". "Гэта новая мадэль міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, пабудаваная на прынцыпах падтрымкі і сумеснага развіцця", - сказаў ён.

Прэзідэнт расказаў, што нядаўна ў ходзе сустрэчы з міністрам абароны Кітая падзякаваў кітайскаму боку за цяперашні ўзровень супрацоўніцтва і заклікаў да яго далейшага паглыблення. "Міністр абароны са мной згадзіўся, з маімі падыходамі. Мы будзем актывізаваць нашы адносіны на ўсходнім вектары - і з нашай Расіяй, і з КНР. Гэта наша мацнейшая падтрымка, гэта - добра", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

24 красавіка 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/155/43223
Текущая дата: 18.11.2024