Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Татарстан прадаўжаюць нарошчваць тавараабарот у нафтахіміі і машынабудаванні



Аб гэтым паведаміў 27-га красавіка намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў на беларуска-татарстанскім палімерным форуме.

Уладзімір Сізоў адзначыў, што ў 2017 годзе была выканана задача па дасягненні тавараабароту паміж Беларуссю і Татарстанам у памеры $1 млрд.

"Тавараабарот у 2017 годзе склаў $1,2 млрд і ў параўнанні з 2016 годам павялічыўся на 56,5 працэнта. Такая ж дадатная дынаміка назіраецца ў 2018 годзе. У студзені-лютым бягучага года тавараабарот паміж рэспублікамі склаў каля $200 млн, што на 36 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2017-га. Экспарт расце як па пазіцыі нафтахімічнай прадукцыі, так і прадукцыі прадпрыемстваў Мінпрама, двухбаковае супрацоўніцтва актыўна ў галіне машынабудавання", - сказаў ён.

Адносна нафтахіміі, у Татарстан экспартуюцца ў асноўным шыны, сыравіна, неабходная для хімічнага сінтэзу і атрымання шыннай прадукцыі. Аснову беларускага імпарту складаюць нафта і нафтапрадукты.

Паводле слоў Уладзіміра Сізова, палімерны форум праводзіцца па ініцыятыве татарстанскага боку ў мэтах павелічэння тавараабароту ў галіне паставак хімічнай прадукцыі, ёсць зацікаўленасць і з боку беларускіх кампаній.

У форуме прымаюць удзел 37 кампаній, сярод якіх "Ніжнякамскнафтахім", татарстанская электронная гандлёвая пляцоўка "АнлайнКантракт", прадпрыемствы канцэрна "Белнафтахім", холдынга "Белрэсурсы", Міністэрства прамысловасці Беларусі, іншыя профільныя арганізацыі.

Дзелавое мерапрыемства праходзіць у час візіту дэлегацыі Татарстана ў Беларусь, у складзе якой прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дзелавых колаў. Дэлегацыя наведала ўжо МТЗ, МАЗ, завод "Палімір", "Нафтан", "Гродна Азот", "Белшыну".

Адбыліся сустрэчы і перагаворы ў Міністэрстве прамысловасці, канцэрне "Беллегпрам", Нацыянальным агенцтве па турызме. На 28 красавіка запланавана шостае пасяджэнне беларуска-татарстанскай рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва, дзе будуць падведзены вынікі візіту, дадзена ацэнка супрацоўніцтву рэгіёнаў.

Канцэрн "Белнафтахім" па даручэнні ўрада з`яўляецца адказным за развіццё беларускага супрацоўніцтва з Татарстанам. Рэалізуецца план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Татарстана на 2017-2020 гады.

27 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/155/43252
Текущая дата: 18.11.2024