Спрэчка Сэрбіі і Косава з прычыны энэргасыстэмы стаў прычынай замаруджваньня на 6 хвілін лічбавых гадзіньнікаў у 25 краінах Эўропы.
Эўрапейская сетка сыстэмных апэратараў перадачы электраэнергіі ENTSO-E паведаміла, што з сярэдзіны зімы ў электрасеткі назіраліся адхіленьні, яе частата пачала падаць.
Гэта і прывяло да адставаньня лічбавых гадзіньнікаў, паколькі іх час вылічваецца з дапамогай частаты току, а не кварцавага генэратара.
Як выявілася, на тэрыторыі Косава было выкарыстана больш энэргіі, чым вырабляецца, а Бялград, які адказвае за падтрыманьне балянсу косаўскай сеткі, ня справіўся з абавязкамі.
ENTSO-E заклікала эўрапейскія ўрады прыняць хуткія меры для вырашэньня праблемы.
Радыё Свабода, 8 сакавіка 2018
Радыё Свабода, 8 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/157/42751
Текущая дата: 18.11.2024