Міністэрства прамысловасці Беларусі сёлета выставіла на продаж акцыі 19 адкрытых акцыянерных таварыстваў. Многія з іх спрабуюць прадаць ужо не першы раз.
Самае буйное з прапанаваных да продажу прадпрыемстваў — вытворца сельгастэхнікі "Гомсельмаш". "Продаж акцый стратэгічнаму інвестару на ўмовах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта таварыства. Інвестарам павінна быць кампанія, якая займае вядучае месца ў сусветным рэйтынгу вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі", — гаворыцца ў паведамленні Мінпрама.
Аб`ём укладанняў інвестара ў асноўны капітал у межах сумеснага інвестыцыйнага праекта удзельнікаў холдынга павінен скласці не менш як 500 млн долараў. "Канчатковая сума будзе ўдакладненая пры правядзенні перамоў з інвестарам", — адзначае Мінпрам.
Другі па велічыні актыў, выстаўлены на продаж, — ААТ "БАТЭ", кампанія-кіраўнік холдынга "Аўтакампаненты". Яго продаж таксама запланаваны стратэгічнаму інвестару на ўмовах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта. У якасці інвестара Мінпрам хацеў бы бачыць транснацыянальную карпарацыю, якая спецыялізуецца на вытворчасці шырокай гамы аўтакампанентаў.
"Аб`ём інвестыцый у асноўны капітал у межах сумеснага інвестыцыйнага праекта удзельнікаў холдынга павінен быць не меншы за 80 млн долараў ЗША", — паведамляе Міністэрства прамысловасці.
Трэці па велічыні прамысловы актыў — холдынг "Гарызонт". Яго плануецца прадаць за 30 млн долараў. У якасці будучага ўласніка холдынга Мінпрам хацеў бы бачыць кампанію, што займае вядучае месца ў сусветным рэйтынгу вытворцаў бытавой тэхнікі і прамысловай электронікі.
Кошт астатніх дзяржактываў, прапанаваных Мінпрамам да продажу, не перавышае 5 млн долараў.
Варта адзначыць, што ўсе буйныя прамысловыя дзяржпрадпрыемствы, выстаўленыя на продаж, прапануюцца сёлета для прыватызацыі паўторна, бо ў 2017 годзе прыватызацыйныя здзелкі не адбыліся.
У 2016—2017 гадах замежныя інвестыцыі ад продажу акцый, якія належаць дзяржаве, у Беларусь не паступалі.
20 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў паведаміў, што ў пералік для прыватызацыі у 2018 годзе ўключаныя 43 прадпрыемствы.
"Адпрацоўваем гэтыя пералікі і з прадпрымальніцкімі коламі, набытае можа быць любое прадпрыемства, было б жаданне", — сказаў ён, дадаўшы, што актыўнасці інвестараў у прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў пакуль не назіраецца.
"Адпрацоўваем гэтыя пералікі і з прадпрымальніцкімі коламі, набытае можа быць любое прадпрыемства, было б жаданне", — сказаў ён, дадаўшы, што актыўнасці інвестараў у прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў пакуль не назіраецца.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 22 сакавіка 2018
Мінск, 22 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/157/42893
Текущая дата: 18.11.2024