Белорусский портал в Казахстане

Мядзьведзеў назваў землятрус у Казахстане «знакам Божым» для Беларусі



Расейскі прэм`ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў пажартаваў пра землятрус у Казахстане і зьвязаў яго з прыняццем пастанаўленьня беларускім Саветам міністраў, выступаючы на паседжаньні Эўразійскага міжурадавага савета ў Алма-Аце.

У пасяджэньні прынялі ўдзел прэмʼер-міністры краін Эўразійскай эканамічнай саюза, куды, акрамя Расеі, уваходзяць Казахстан, Беларусь, Кіргізія і Армэнія.

«Як справядліва мае калегі кажуць, землятрус адбыўся ў момант разгляду пастановы нумар 666 Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. Гэта для ўсіх для нас урок, а для рэспублікі Беларусь – знак, сыгнал божы», – сказаў кіраўнік расійскага ўрада, перадае агенцтва «РИА-Новости».

Землятрус магнітудай 3,7 бала па шкале Рыхтэра адбыўся ў Алма-Аце каля 15:20 па мясцовым часе. МНС Казахстана пра пацярпелых і значныя разбурэньні не паведамляе.

Радыё Свабода, 2 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/159/42407
Текущая дата: 18.11.2024