Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі на 103 працэнты выкананы план па назапашванні мінеральных угнаенняў да яравой сяўбы



Пра гэта паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Сельскія працаўнікі актыўна рыхтуюцца да вясновых палявых работ наступнага года. У прыватнасці, перавыканана заданне чацвёртага квартала па назапашванні мінеральных угнаенняў да яравой сяўбы. 

З намечаных 326 тысяч тон дзеючага рэчыва на складах гаспадарак ужо 335 тысяч — 103 працэнты плана.

Пад яравую сяўбу запланавана вывезці на палі 47,7 мільёна тон арганічных угнаенняў. Ужо дастаўлена 28,5 мільёна тон — 60 працэнтаў, што на 2 працэнты больш, чым год таму.

Звязда, 1 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/16/71940
Текущая дата: 15.11.2024