Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС
Улады Беларусі ініцыююць правядзенне ў маі гэтага года ў Мінску Лічбавага форуму краін Еўразіі "з мэтай развіцця розных формаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, гарманізацыі нацыянальных лічбавых рынкаў краін Еўропы і Азіі, а таксама паэтапнага фарміравання пан`еўразійскай лічбавай рынкавай прасторы".
Пра гэтую ініцыятыву было заяўлена на першай падрыхтоўчай нарадзе 26-га Эканоміка-экалагічнага форуму (ЭЭФ) АБСЕ, што праходзіць 22—23 студзеня ў Вене і прысвечаная пытанням лічбавай эканомікі, з удзелам прадстаўнікоў 57 дзяржаў і генеральнага сакратара АБСЕ Томаса Грэмінгера.
У мерапрыемстве возьме ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з пастаянным прадстаўніком пры АБСЕ, паслом Аленай Купчыной, якая ў сваім выступе анансавала ініцыятыву аб правядзенні ў Мінску Лічбавага форуму краін Еўразіі.
Выступаючы, беларускі дыпламат адзначыла важнасць лічбавай эканомікі ў кантэксце тэхнічнага прагрэсу і глабалізацыі. Выказала меркаванне, што ўзаемадзеянне ў гэтай сферы можа спрыяць пераадоленню эканамічнай фрагментарнасці на прасторы АБСЕ і навядзенні мастоў паміж Усходам і Захадам.
Купчына акцэнтавала гатоўнасць беларускага боку рабіць свой унёсак у развіццё лічбавай тэмы ў парадку дня АБСЕ і дзяліцца вопытам, у прыватнасці з улікам падпісанага прэзідэнтам Беларусі ў снежні 2017 года дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі".
У рамках рабочай сесіі пасяджэння, прысвечанай лічбавай эканоміцы як рухальнай сіле для росту і ўзаемазвязанасці, у якасці асноўнага дакладчыка выступіць генеральны дырэктар асацыяцыі "Інфапарк", старшыня Канфедэрацыі лічбавага бізнесу Беларусі Уладзімір Басько.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2018
Мінск, 22 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/160/42224
Текущая дата: 18.11.2024