Гэта адзначаецца ў штогадовым аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці МЗС.
Агляд апублікаваны на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства. Як вынікае з дакумента, на долю Расіі прыпадае больш за палову ўсяго аб`ёму айчыннага знешняга гандлю. Беларусь, у сваю чаргу, уваходзіць у пяцёрку асноўных гандлёвых партнёраў Расіі.
"2017 год — год 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй — быў адзначаны інтэнсіўнымі кантактамі на вышэйшым і высокім узроўнях, зладжаным міжпарламенцкім і міжурадавым супрацоўніцтвам. Адносіны захоўвалі ўсёабдымны характар", — гаворыцца ў аглядзе.
Адзначаецца, што летась Беларусь і Расія працягнулі выпрацоўку сумесных мер па далейшым зняцці перашкод ва ўзаемным гандлі, лібералізацыі ўмоў эканамічнай дзейнасці суб`ектаў гаспадарання. Гэтыя падыходы знайшлі адлюстраванне ў прыярытэтных напрамках і першачарговых задачах далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018—2022 гады.
Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Расіі традыцыйна цесна каардынавалі свае дзеянні, што спрыяла ўмацаванню пазіцый дзвюх краін на міжнароднай арэне. Асноўныя напрамкі гэтага партнёрства замацаваныя ў чарговай праграме ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2018—2019 гады. У межах рэалізаванай аналагічнай праграмы на 2016—2017 гады праведзеныя больш за 20 кансультацый па розных напрамках узаемадзеяння.
Актыўна развівалася міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. На працягу года Беларусь наведалі больш за 80 дэлегацый расійскіх рэгіёнаў, у тым ліку 11 — на чале з губернатарамі, паведамляе беларускае МЗС.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2018
Мінск, 4 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/161/41949
Текущая дата: 18.11.2024