Белорусский портал в Казахстане

Беларускім выкладчыкам на траціну павысілі аклады



Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Пастанова № 942 "Аб павышэнні тарыфных ставак (акладаў) педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу" прынята Саветам міністраў 7 снежня.

У адпаведнасці з дакументам педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з 1 снежня 2017 года ўстаноўлена павышэнне тарыфных ставак (акладаў) на 30%.

1 снежня зарплаты таксама павысілі работнікам устаноў сацыяльнага абслугоўвання і культурна-асветных устаноў, паколькі ў адпаведных галінах, як адзначылі ва ўрадзе, "найбольш нізкі памер сярэдняй заработнай платы ў параўнанні з іншымі галінамі бюджэтнай сферы".

Памеры тарыфных акладаў у сацработнікаў і работнікаў культуры павялічыліся ад 15% да 25%.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/164/41540
Текущая дата: 18.11.2024