Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік дырэктара маркетынг-цэнтра ААТ "БелАЗ - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-холдынг" Васіль Шостак.
елАЗ да канца бягучага года паставіць для мангольскай кампаніі тры кар`ерныя самазвалы на суму каля $3 млн.
БелАЗ наведала дэлегацыя мангольскай кампаніі "Прадпрыемства Эрдэнэт" на чале з генеральным дырэктарам Хаахорынам Бадамсурэнам. Вынікам дзелавога візіту стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве па пытаннях сэрвіснага суправаджэння і далейшых паставак тэхнікі для кампаніі.
"Бакі дамовіліся аб стратэгічным партнёрстве, якое ў тым ліку прадугледжвае пытанні арганізацыйнага характару для сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі. Акрамя таго, дасягнуты дамоўленасці па пастаўцы ў адрас мангольскай кампаніі да канца гэтага года трох кар`ерных самазвалаў грузападымальнасцю 130 т на суму каля $3 млн", - растлумачыў Васіль Шостак.
КАА "Прадпрыемства Эрдэнэт" - адна з буйнейшых горнарудных кампаній Азіі па здабычы і абагачэнні медзі і малібдэну. Яна з`яўляецца даўнім партнёрам беларускага вытворцы кар`ерных самазвалаў.
Парк тэхнікі мангольскай кампаніі складаецца ў асноўным з кар`ерных самазвалаў БелАЗ грузападымальнасцю 30, 45, 55 і 130 т, а таксама спецыяльнай тэхнікі для горных работ.
У першым паўгоддзі бягучага года ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-холдынг" пастаўляла тэхніку ў 24 краіны свету. Пры гэтым рост экспарту адзначаецца па ўсіх рэгіёнах. Так, аб`ёмы экспарту ў Расію павялічыліся на 132,7 працэнта, у іншыя краіны СНД - на 41,2 працэнта, у краіны далёкага замежжа - на 63,6 працэнта.
Што датычыцца краін далёкага замежжа, то найбольш буйныя пастаўкі ажыццяўляліся ў Зімбабвэ, Марока, Анголу, Боснію і Герцагавіну.
4 жніўня 2017, Мінск
Вера Сяргеева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/170/40318
Текущая дата: 18.11.2024