Белорусский портал в Казахстане

Беларускія аграрыі намалацілі амаль 5,7 млн т збожжа



Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 16 жніўня ў Беларусі намалочана ўжо амаль 5,7 млн т збожжа, з якіх 1179,3 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 1396,5 тыс. т - Мінскай. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях намалочана 838,6 тыс. т і 1010,4 тыс. т адпаведна, у Магілёўскай - 778,4 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 495,8 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1582,5 тыс. га, што складае 72,9 працэнта агульнай плошчы.

Лідарам па-ранейшаму з`яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 95,8 працэнта плошчаў. У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 36 ц збожжа.

16 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/170/40362
Текущая дата: 18.11.2024