Белорусский портал в Казахстане

У Гродне адбылося абмеркаванне перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны



Упор на сустрэчы прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі быў зроблены на будаўніцтва і сельскую гаспадарку, паведаміла 22 ліпеня ў праграме навін ОНТ.

"Пакуль гэтыя галіны выклікаюць больш за ўсё пытанняў, — было сказана ў рэпартажы тэлеканала. — Паводле вынікаў паўгоддзя краіна адстае па тэмпах будаўніцтва больш як на 6%, а гэта сотні "квадратаў" жылля і дзясяткі сем`яў у чарзе. Будаўніцтва сёння разлічвае толькі на бюджэт — так быць не павінна. Час прыцягваць інвестыцыі ў гэтую сферу, а таксама самім аказваць экспартныя паслугі. Што да прыватнага бізнесу, на яго ўскладаюць вялікія надзеі. Менавіта за кошт развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы магчыма дасягнуць прагнозных паказчыкаў".

У інтэрв`ю тэлеканалу міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што вельмі важная прадпрымальніцкая ініцыятыва, бо ў валавым унутраным прадукце за мінулы год 28,5% займае малы і сярэдні бізнес.

"Мы паставілі сабе мэту ў пяцігодцы дайсці да 40%. Гэта вельмі цяжкая задача, але яна можа быць выкананая, калі і раёны, і вобласці, і міністэрствы будуць ствараць умовы для таго, каб развіваўся гэты бізнес", — сказаў міністр.

Для вырашэння гэтай задачы распрацаваны пакет дакументаў: дэкрэт прэзідэнта, некалькі указаў і пастаноў урада. Многія перададзеныя на разгляд Аляксандру Лукашэнку.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/172/40123
Текущая дата: 18.11.2024