Белорусский портал в Казахстане

Баранавіцкі авіярамонтны завод афіцыйна атрымаў права на капітальны рамонт грамадзянскіх верталётаў



Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Уладзімір Лаўранюк.

У рамках дзелавой праграмы 13-га Міжнароднага авіяцыйна-касмічнага салона (МАКС) АТ "Верталёты Расіі" ўрачыста ўручыла ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" (Баранавічы) пасведчанне рамонтнай арганізацыі на права выканання капітальна рамонту верталётаў грамадзянскага прызначэння Мі-8/Мі-17. 

Пагадненне аб праве выканання такога рамонту бакі падпісалі падчас міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі Milex-2017.

Выступаючы на цырымоніі ўручэння дакумента, намеснік генеральнага дырэктара па пасляпродажным абслугоўванні АТ "Верталёты Расіі" Ігар Чэчыкаў падкрэсліў, што гэта высокі давер беларускаму прадпрыемству як надзейнаму партнёру, які гарантуе якасць выкананых работ. "Мы завяршылі працэс сертыфікацыі. Я лічу, што гэта не проста пасведчанне, гэта высокая ацэнка вашай працы, вашых тэхнічных магчымасцяў і высокі давер вам як надзейным партнёрам. Спадзяюся, наступнае пагадненне ў нас будзе рэалізаванае ўжо па ваенных верталётах", — сказаў прадстаўнік расійскага холдынга.

У сваю чаргу дырэктар ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" Павел Пінігін падзякаваў расійскаму боку за аказаны давер і адзначыў, што прадпрыемства прайшло цяжкі шлях, прарабіўшы вялікую і складаную працу, каб адпавядаць усім патрабаванням гэтага сертыфіката.

"Дзякуй за высокую ацэнку. Мы будзем яе пацвярджаць і спадзяемся ў найбліжэйшы час атрымаць такі ж сертыфікат, але ўжо на ваенныя верталёты", — сказаў кіраўнік беларускага авіярамонтнага прадпрыемства.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/172/40140
Текущая дата: 18.11.2024