Белорусский портал в Казахстане

Аб`яўлены конкурс беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2024-2025 гады



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Конкурс пройдзе па наступных напрамках: лічбавыя інфармацыйна-камунікацыйныя і міждысцыплінарныя тэхналогіі, заснаваныя на іх вытворчасці; біялагічныя, медыцынскія, фармацэўтычныя і хімічныя тэхналогіі і вытворчасці; энергетыка, будаўніцтва, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне; машынабудаванне, машынабудаўнічыя тэхналогіі, прыборабудаванне і інавацыйныя матэрыялы; аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць устаноўленыя арганізатарамі формы і накіраваць іх у электронным выглядзе з суправаджальным пісьмом ад дзяржаўнага заказчыка праекта ў адрас ДКНТ праз ІАС "Экспертыза".

У заяўцы павінен быць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план (па праектах, накіраваных на стварэнне і/або асваенне новых тэхналогій і/або відаў прадукцыі (работ, паслуг); пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка і/або іншых зацікаўленых па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак, атрыманых пры рэалізацыі праекта (для праектаў прыкладнога характару); пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка і/або іншых зацікаўленых па долевым удзеле ў фінансаванні затрат па праекце ў памеры не менш за 50 працэнтаў агульнага аб`ёму запланаваных на гэтыя мэты сродкаў (па праектах, у рамках якіх плануецца выкананне доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ). Таксама трэба прыкласці копію дагавора аб супрацоўніцтве з замежнай арганізацыяй-партнёрам і акт ведамаснай экспертызы.

Заяўкі прымаюцца па 20 снежня.

20 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/18/71487
Текущая дата: 15.11.2024