Белорусский портал в Казахстане

Беларусь уводзіць ліцэнзаванне вывазу цыбулі і яблыкаў



Беларусь уводзіць ліцэнзаванне вывазу цыбулі рэпчатай і яблыкаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2023 года нумар 931, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Як устаноўлена дакументам, вываз цыбулі рэпчатай і яблыкаў за межы Беларусі незалежна ад іх паходжання ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, што выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненню з абласнымі (Мінскім гарадскім) выканкамамі.

У ліку падстаў для адмовы ва ўзгадненні вывазу тавараў указана невыкананне на дату прадстаўлення дакументаў суадносін свабодных рэсурсаў у Беларусі і патрэбнасці рэспублікі па цыбулі рэпчатай - не менш як 80 працэнтаў, па яблыках - не менш як 30 працэнтаў.

Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін і яе тэрытарыяльныя арганізацыі ў абласцях ажыццяўляюць выдачу фітасанітарных сертыфікатаў на цыбулю і яблыкі, якія вывозяцца за межы Беларусі пры наяўнасці ліцэнзіі на іх вываз.

У дакуменце прапісаны і пункты, калі дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на тавары.

Пастанова дзейнічае на працягу трох месяцаў пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 27 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/18/71923
Текущая дата: 24.12.2024