Пра гэта гаворыцца ў аналітычнай справаздачы «НСУР-2035 у лічбах: вынікі рэалізацыі прыярытэтаў устойлівага развіцця», падрыхтаванай НДЭІ Мінэканомікі.
Беларусь з’яўляецца лідарам сярод краін СНД у рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця
Галоўныя дасягненні ў развіцці беларускай эканомікі — забеспячэнне і падтрыманне макраэканамічнай збалансаванасці, паступовае аднаўленне дынамікі эканамічнага росту і даходаў насельніцтва, падтрыманне стабільнага ўзроўню занятасці і недапушчэнне росту беспрацоўя ў краіне.
Нягледзячы на змену геаэканамічнай сітуацыі, у 2023 годзе ўдалося дасягнуць росту ВУП (103,8%). Устойлівым трэндам стала зніжэнне пазыковай нагрузкі на эканоміку. Валавы знешні доўг адносна ВУП знізіўся з 68,7% у 2020 годзе да 48,9% да ВУП (па стане на 1 ліпеня 2023 года).
ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці (ППС) вырас з $20,3 тыс. у 2020-м да $25,2 тыс. (па ацэнцы) у 2023 годзе.
У Беларусі адзін з самых нізкіх паказчыкаў узроўню малазабяспечанасці насельніцтва сярод краін СНД. У 2022 годзе яго значэнне склала 3,9%. Пастаўлены ў НСУР — 2035 Мэтавы арыенцір па зніжэнні ўзроўню малазабяспечанасці насельніцтва (да 4% у 2035 годзе) ужо дасягнуты.
Беларусь уваходзіць у групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця, займаючы 60-е месца сярод 191 краіны ў рэйтынгу дзяржаў па індэксе чалавечага развіцця. Рэспубліка захоўвае самую высокую пазіцыю сярод краін СНД у рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Беларусь знаходзіцца на 34 месцы сярод больш чым 160 краін.
Звязда, 3 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/18/71976
Текущая дата: 24.12.2024