Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Як расказалі ў ведамстве, у гаспадарках краіны завяршаецца ўборка бульбы. На гэтым этапе накапана 788,4 тыс. т пры ўраджайнасці 351,2 ц/га.
У сельгасарганізацыях Беларусі прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў: накапана 3076 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 465,1 ц/га. Сабрана агародніны ўсяго 130,5 тыс. т. Ураджайнасць складае 283,1 ц/га, агародніны ўбрана на 4,61 тыс. га.
Паводле звестак Мінсельгасхарча, у гаспадарках краіны ідзе ўборка кукурузы на зерне. Убрана 175,3 тыс. га, намалочана 1433,2 тыс. т пры ўраджайнасці 81,8 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 21668,8 тыс. т.
У Міністэрстве таксама адзначылі, што ў Беларусі на 23 кастрычніка намалочана збожжа, уключаючы рапс, ва ўсіх катэгорыях гаспадарак 8859,8 тыс. т.
23 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
23 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/19/71275
Текущая дата: 15.11.2024