Аб гэтым Прэзідэнт заявіў 24 студзеня, заслухоўваючы даклад па пытаннях рэалізацыі на экспарт круглых лесаматэрыялаў.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, урад выступіў з прапановай прадоўжыць дзеянне экспартных квот на лес.
"Незразумела, чаму да гэтага часу вы ўносіце на разгляд Прэзідэнта гэтыя пытанні, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Размова ідзе аб выкарыстанні драўняных рэсурсаў нашай краіны. Зусім нядаўна мы вельмі сур`ёзна гаварылі аб зямлі, аб адвядзенні ўчасткаў пад будаўніцтва, аб каштоўнасці зямельных рэсурсаў. Сёння мы гаворым аб лясных рэсурсах. Гэта другая вялікая каштоўнасць, якую не мы з вамі стварылі - ад Госпада нам дасталася".
Прэзідэнт нагадаў, што ў 2015 годзе быў падпісаны ўказ, згодна з якім вывозіць за межы Беларусі неапрацаваную драўніну без згоды кіраўніка дзяржавы было забаронена. Адпаведны экспарт дазваляўся толькі ў выключных выпадках.
"Часам узнікаюць форс-мажорныя абставіны. Калі ў 2015-2016 гадах ураган паваліў дрэвы на дзясятках тысяч гектараў лясных угоддзяў, вы да мяне звярталіся тройчы, і я даваў такі дазвол на рэалізацыю круглай драўніны на экспарт", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што цяпер ніякай надзвычайнай сітуацыі ў гэтым плане няма, а паваленыя ўраганам участкі лесу параўнальна невялікія і даступныя для лесанарыхтоўчай тэхнікі.
"На працягу многіх гадоў мы развівалі дрэваапрацоўчую галіну і інвесціравалі ў яе. Дрэваапрацоўка - тая галіна, сыравіны для якой у Беларусі з лішкам, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас дастаткова магутнасцей, каб самім вырабляць з гэтай сыравіны гатовую прадукцыю і з высокай дабаўленай вартасцю".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што павалены ўраганам лес можна як мінімум пусціць на неабразныя дошкі, якія асабліва патрэбныя ў вёсцы, або вырабіць іншую запатрабаваную прадукцыю. "І раптам урад выступіў з прапановай прадоўжыць дзеянне экспартных квот на лес. Гэта значыць прадоўжыць дазвол на вываз неапрацаванага лесу", - канстатаваў Прэзідэнт.
У сувязі з гэтым ён пацікавіўся, якія аб`ёмы нерэалізаванай драўнянай сыравіны і чаму ставіцца пытанне аб продажы яе за мяжу, калі асобныя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы не загружаны.
Кіраўніка дзяржавы таксама цікавіла, колькі набыта тэхнікі айчыннай вытворчасці для нарыхтоўкі драўніны і выдзелена грошай для будаўніцтва лясных дарог, каб вывозіць гэту драўніну і апрацоўваць.
Як расказаў журналістам па выніках нарады міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, Прэзідэнт дазволіў у 2017 годзе экспартаваць 1,8 млн куб.м неапрацаванай драўніны. "Ён папярэдзіў, што гэта апошні раз, і каб да яго больш нават не звярталіся з такімі просьбамі. Увесь рэсурс павінен перапрацоўвацца на айчынных прадпрыемствах", - сказаў кіраўнік ведамства.
Ён растлумачыў, што яшчэ не на ўсіх прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці завяршылася стадыя мадэрнізацыі, а таму ў бліжэйшы час патрэбнасць у драўніне на ўнутраным рынку будзе толькі ўзрастаць.
Адным з найбольш буйных спажыўцоў гэтай сыравіны стане Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат з улікам стварэння новай вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы.
24 студзеня 2017, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/191/38519
Текущая дата: 17.11.2024