Гэта прадугледжана Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая зацверджана ўказам ад 15 снежня 2016 года нумар 466, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Плануецца падрыхтоўка праекта падагульняючага даклада, што ўстанаўлівае пакет абавязацельстваў Беларусі ў якасці члена СГА. Уступленне ў бягучым пяцігоддзі краіны ў СГА на ўмовах, якія будуць улічваць нацыянальныя інтарэсы, будзе садзейнічаць паглыбленню інтэграцыі Беларусі ў шматбаковую гандлёвую сістэму, пашырэнню знешнегандлёвых сувязей краіны з членамі СГА, развіццю экспарту", - адзначаецца ў праграме.
Галоўнымі крытэрыямі эфектыўнага развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці стануць: рост экспарту тавараў і паслуг за пяцігоддзе на 21-25 працэнтаў; перавышэнне тэмпаў росту экспарту над імпартам, а таксама штогадовая пастаўка на экспарт не менш як 65 працэнтаў вырабленай прамысловай прадукцыі.
Наступныя пяць гадоў плануецца планамерная дыверсіфікацыя знешняга гандлю краіны. Да 2020 года намечана дасягнуць аднолькавага (трэць - трэць - трэць) размеркавання экспарту беларускіх тавараў на рынках ЕАЭС - Еўрапейскага саюза - краін "далёкай дугі" і іншых.
Плануецца стварыць да канца 2020 года на базе ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" спецыялізаванае агенцтва, арыентаванае на правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання фінансавых і нефінансавых інструментаў падтрымкі экспарту.
Для аптымізацыі адміністравання знешнегандлёвых аперацый у 2020 годзе ў Беларусі прадугледжваецца ўкараніць Нацыянальную сістэму беспапяровага гандлю.
Прадоўжыцца сістэмная работа па ўстараненні тэхнічных бар`ераў у гандлі ў рамках ЕАЭС, а таксама ў напрамку ўзаемнага прызнання сертыфікатаў адпаведнасці і іншых дакументаў, выдадзеных дзяржавамі - членамі ЕАЭС, Еўрапейскага саюза і іншымі краінамі, якія пацвярджаюць адпаведнасць прадукцыі абавязковым патрабаванням.
Для эфектыўнага забеспячэння працэсу знешняга гандлю і фарміравання канкурэнтаздольных умоў для беларускіх суб`ектаў гаспадарання шляхам зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі ў 2017 годзе прадугледжваецца павялічыць тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый, а з 2020 года тэрміны вяртання валютнай выручкі ў краіну прадугледжваецца ўстанаўліваць у кантрактах.
Да пачатку 2018 года плануецца стварыць спецыялізаванае экспартнае агенцтва падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якое будзе надзелена паўнамоцтвамі па фарміраванні інфраструктуры падтрымкі экспарту ў Мінску, абласных цэнтрах і вялікіх гарадах.
27 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/193/38194
Текущая дата: 17.11.2024