Белорусский портал в Казахстане

Гібрыдны аўтобус плануецца стварыць у Беларусі ў 2017 годзе



Гібрыдны аўтобус плануецца стварыць у Беларусі да канца наступнага года, паведаміў 26 снежня намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка пасля пробнага выезду ў горад першага электробуса "Белкамунмаш".

"У нашых планах - доследна-канструктарская распрацоўка гібрыднага аўтобуса да канца наступнага года. Гэта від транспарту, які злучае і аўтобус, і тралейбус. У яго ўбудаваны накапляльнік, які вырашае праблему эканоміі энергіі пры тармажэнні, пры руху з пакату. Ён дазваляе без падзарадкі рухацца на сотні кіламетраў", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

26 снежня ў Мінску адбыўся пробны выезд у горад першага электробуса "Белкамунмаш". Запас яго ходу складае 12 км. Зарадка будзе ажыццяўляцца на канцавых прыпынках на працягу 5-7 хвілін.

Таксама магчыма хуткая зарадка на звычайных прыпынках.

Пасажыраўмяшчальнасць электробуса - 153 чалавекі, месц для сядзення - 38.

Тэхніка абсталявана сістэмамі відэаназірання, у салоне ёсць разеткі для падзарадкі тэлефонаў, ноўтбукаў і іншых дэвайсаў.

26 снежня 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/194/38182
Текущая дата: 17.11.2024